Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

авары́йшчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

1. Работнік аварыйнай службы.

2. Нядбайны работнік, які дапускае аварыі.

ава́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

Пашкоджанне, выхад са строю якога-н. механізма, машыны ў час руху, работы.

Пацярпець аварыю (таксама перан.: пра няўдачу, правал якой-н. справы).

|| прым. авары́йны, -ая, -ае.

Аварыйная служба (па ліквідацыі аварый).

ава́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Працяглыя, бурныя воплескі, радасныя воклічы як адабрэнне чаго-н., захапленне чым-н. (звычайна на тэатральных пастаноўках, мітынгах).

Гучныя авацыі.

аве́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Свойская жвачная жывёла, якая дае воўну, мяса, малако; самка барана.

Стрыжка авечак.

2. перан. Той, хто выдае сябе за ціхага, паслухмянага чалавека.

3. перан. Пра някемлівага, дурнаватага чалавека (часцей пра асоб жаночага полу).

Блудная (аблудная) авечка — пра чалавека, які збіўся з правільнага жыццёвага шляху, адарваўся ад свайго асяроддзя, сям’і і інш.

Прыкідвацца авечкай.

|| прым. аве́чы, -ая, -ае.

А. сыр.

авечкаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і авечкагадовец.

авечкагадо́вец, -до́ўца, мн.о́ўцы, -до́ўцаў, м.

Спецыяліст па авечкагадоўлі.

авечкагадо́ўля, -і, ж.

Развядзенне авечак як галіна жывёлагадоўлі.

Танкарунная а.

|| прым. авечкагадо́ўчы, -ая, -ае.

Авечкагадоўчая ферма.

аве́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Авечы хлеў; аўчарня.

аве́яць, аве́ю, аве́еш, аве́е; аве́яў, аве́яла; аве́й; аве́яны; зак., каго-што.

1. Тое, што і абвеяць.

2. перан. Акружыць, стварыць вакол каго-, чаго-н. атмасферу пашаны (высок.).

А. славай.

|| незак. авява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

авёс, аўса́, часцей мн.знач. засеянага гэтым злакам поля) аўсы́, -о́ў, м.

Яравая збажына, зерне якой ідзе на корм коням і на крупы; зерне гэтага злака.

Даць каню аўса.

Не гані каня дубцом, а гані аўсом (прыказка). Аўсы зазелянелі.

|| прым. аўся́ны, -ая, -ае.

А. кісель.

Аўсяная мука.