Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

апо́ўзаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Тое, што і абпоўзаць.

|| незак. апо́ўзваць, -аю, -аеш, -ае.

апо́ўзваць гл. апаўзці, апоўзаць.

апо́ўзень, -зня, мн. -зні, -зняў, м.

Грунт, парода, што пад дзеяннем вады, свайго цяжару спаўзае па схіле ўніз.

Берагавы а.

|| прым. апо́ўзневы, -ая, -ае.

Апоўзневыя працэсы.

апо́ўзіны, -зін, толькі мн.

Звязаныя канцамі дубцы, якія ўскладаюцца на стог для ўмацавання сена.

апо́ўзлы, -ая, -ае.

Які апоўз, апусціўся.

А. бераг.

апо́ўначы і апаўно́чы, прысл.

У 12 гадзін ночы.

З паходу вярнуліся а.

апо́шліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго-што.

Зрабіць пошлым, паказаць дробным, нікчэмным.

А. чужую думку.

А. высокія словы.

|| незак. апашля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. апашле́нне, -я, н.

апо́шні, -яя, -яе.

1. Канцавы ў шэрагу чаго-н.

А. дзень заняткаў.

А. ў чарзе.

У а. раз.

2. Адзіны, астатні.

Раздзяліць а. кавалак хлеба.

3. Які толькі што з’явіўся, самы новы.

А. нумар часопіса.

Апошнія паведамленні.

Апранацца па апошняй модзе.

4. Канчатковы, беспаваротны, рашаючы; вышэйшы, крайні.

Апошняе слова.

А. сродак.

5. Зусім дрэнны, самы горшы (разм.).

Лаяць апошнімі словамі.

6. Гэты, толькі што названы (кніжн.).

Зайшла адна жанчына, затым другая, апошняя — з дзіцём.

7. наз. апо́шняе, -яга, н. Тое адзінае, што засталося.

Гатовы з чалавекам апошнім падзяліцца.

апрабава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., што.

1. Праверыць, выпрабаваць.

А. новую тэхніку.

2. Даць афіцыйнае адабрэнне чаму-н.

|| незак. апрабо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. апрабо́ўванне, -я, н.

|| наз. апрабава́нне, -я, н. і апраба́цыя, -і, ж.

апра́ва, -ы, мн. -ы, -ра́ў, ж.

1. Тое, у што ўстаўляецца што-н., аздоба чаго-н., рамка.

Люстэрка ў бляшанай аправе.

Акуляры ў дарагой аправе.

2. перан. Тое, што акружае як рамка.

Возера ў аправе кучаравых кустоў.

3. Металічнае пакрыццё абразоў як аздоба.

А. абраза.

|| прым. апра́вачны, -ая,-ае.