Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

антраша́, нескл., н.

Балетнае па, лёгкі скачок уверх, у час якога танцор ударае некалькі разоў нагой аб нагу.

Выкідваць антраша — рабіць мудрагелістыя рухі нагамі (разм.).

антрэко́т, -у, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

Міжрэбравая частка ялавічыны; адбіўная катлета з міжрэбернай часткі ялавічыны.

|| прым. антрэко́тны, -ая, -ае.

антрэпрэнёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыватны тэатральны прадпрыемец.

|| прым. антрэпрэнёрскі, -ая, -ае.

антрэсо́лі, -ей і -яў, адз.о́ль, -і, ж.

1. Верхні паўпаверх дома.

2. Род балкона ўнутры высокага памяшкання, звычайна ў выглядзе галерэі.

3. Насціл пад столлю для захоўвання рэчаў.

|| прым. антрэсо́льны, -ая, -ае.

антыалкаго́льны, -ая, -ае.

Супрацьалкагольны, накіраваны супраць алкагалізму.

Антыалкагольная прапаганда.

антыбіётыкі, -аў, адз. антыбіётык, -а, м.

Рэчывы біялагічнага паходжання, здольныя падаўляць жыццядзейнасць хваробатворных мікраарганізмаў.

|| прым. антыбіяты́чны, -ая, -ае.

антыгістары́чны, -ая, -ае.

Які супярэчыць гісторыі, прынцыпам гістарызму.

антыква́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Аматар, збіральнік або прадавец антыкварных прадметаў.

антыква́рны, -ая, -ае.

1. Старадаўні і каштоўны.

Антыкварная ваза.

2. Які мае адносіны да гандлю старадаўнімі рэчамі.

А. магазін.

|| наз. антыква́рнасць, -і, ж.

антыкварыя́т, -у, М -рыя́це, м., зб.

Антыкварныя рэчы, а таксама крама, у якой яны прадаюцца.