Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чахлі́ць, -лю́, -лі́ш, -ліць; -лі́м, -ліце́, -ля́ць; -лёны; незак., што (спец.).

Закрываць чахлом (у 1 знач.), чахламі.

Ч. гарматы.

|| зак. зачахлі́ць, -лю́, -лі́ш, -ліць; -лі́м, -ліце́, -ля́ць; -лёны.

ча́хлы, -ая, -ае.

1. Які дрэнна, слаба расце (пра расліны); вялы, чэзлы.

2. Хваравіты, кволы.

Чахлае дзіця.

|| наз. ча́хласць, -і, ж.

ча́хнуць¹, -ну, -неш, -не; чах, -хла; -ні; незак.

1. Дрэнна, слаба расці; сохнуць, вянуць.

Ярына чахла без дажджу.

2. Станавіцца слабым, кволым, нядужым.

Дзіця чахне на вачах.

|| зак. зача́хнуць, -ну, -неш, -не; зача́х, -хла; -ні.

ча́хнуць², -ну, -неш, -не; ча́хнуў, -нула; -ні; зак. (разм.).

Гучна стрэліць, ударыць і пад.

ча́хнуць³, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; чах, -хла; незак.

Паступова астываць.

|| зак. ача́хнуць, -не; ача́х, -хла.

Печ ачахла.

чахо́л, -хла́, мн. -хлы́, -хло́ў, м.

1. Покрыўка з тканіны або іншага матэрыялу, зробленая па форме якога-н. прадмета для захавання яго ад псавання, забруджвання і пад.

Ч. на канапу.

2. Падкладка з больш шчыльнай, непразрыстай тканіны пад лёгкай, празрыстай сукенкай.

|| памянш. чахо́льчык, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. чахо́льны, -ая, -ае.

чацве́р, -вярга́, мн. -вяргі́, -вярго́ў, м.

Чацвёрты (пасля нядзелі) дзень тыдня.

чацвёра, -вяры́х, -вяры́м, -вяры́мі, ліч. зб.

Чатыры.

Ужыв.:

а) з назоўнікамі мужчынскага і агульнага роду, якія абазначаюць асоб.

Ч. сяброў.

Ч. сірот;

б) без назоўнікаў, калі абазначаюць асоб мужчынскага і жаночага полу ў адзінстве.

Ч. ўжо адправіліся ў дарогу.

Ч. прапанавалі сваю дапамогу;

в) з назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот.

Ч. ягнят.

Ч. лісянят;

г) з назоўнікамі, якія ўжываюцца толькі ў мн. л. або якія абазначаюць парныя прадметы.

Ч. сутак.

Ч. саней.

Ч. нажніц.

Ч. шкарпэтак;

д) з асабовымі займеннікамі ў мн. л.

Іх было ч.

чацвёрачнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Вучань, які вучыцца на чацвёркі.

|| ж. чацвёрачніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

чацвёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Лічба

4.

Напісаць чацвёрку.

2. Школьная адзнака (разм.).

Атрымаць чацвёрку па хіміі.

3. Запрэжка ў чатыры кані.

Пад’ехаць на чацвёрцы.

4. Колькасць каго-, чаго-н. у чатыры адзінкі; чатыры аднародныя прадметы.

Ч. самалётаў.

5. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 4 (трамвая, тралейбуса і пад.; разм.).

Ч. ходзіць па кароткім маршруце.