Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чатырна́ццаць, -і, ліч. кольк. Лік і колькасць 14.

|| парадк. чатырна́ццаты, -ая, -ае.

чатырох...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які змяшчае чатыры якія-н. адзінкі, які складаецца з чатырох адзінак, напр.: чатырохактовы, чатырохгалосы, чатырохгранны, чатырохмесны, чатырохструнны;

2) колькасцю, мерай, коштам у чатыры якія-н. адзінкі, напр.: чатырохдзённы, чатырохбальны, чатырохрублёвы

чатырохакто́вы, -ая, -ае.

Які складаецца з чатырох актаў.

Чатырохактовая п’еса.

чатырохба́льны, -ая, -ае.

Сілаю ў чатыры балы; які ацэньваецца ў чатыры балы.

Ч. шторм.

чатырохвуго́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Геаметрычная фігура, абмежаваная замкнутай ломанай лініяй, звёны якой утвараюць чатыры вуглы.

чатырохвуго́льны, -ая, -ае.

У форме чатырохвугольніка, які мае чатыры вуглы.

Чатырохвугольная пляцоўка.

чатырохгадзі́нны, -ая, -ае.

1. Які працягваецца чатыры гадзіны.

Ч. перапынак.

2. Назначаны на чатыры гадзіны.

Ч. аўтобус.

чатырохгадо́вы, -ая, -ае.

1. гл. чатырохгоддзе.

2. Які праіснаваў, пражыў чатыры гады.

Ч. сын.

чатырохго́ддзе, -я, н.

1. Прамежак часу ў чатыры гады.

2. чаго. Гадавіна падзеі, якая адбылася чатыры гады таму назад.

Ч. завода.

|| прым. чатырохгадо́вы, -ая, -ае.

чатырохгра́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Геаметрычнае цела, абмежаванае чатырма гранямі, а таксама прадмет у форме такога геаметрычнага цела.