Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ажы́ць, ажыву́, ажыве́ш, ажыве́; ажывём, ажывяце́, ажыву́ць; ажы́ў, ажыла́, -ло́; зак.

1. Стаць зноў жывым, вярнуцца да жыцця, аджыць.

А. пасля клінічнай смерці.

2. перан. Праявіцца ў ранейшай сіле, адрадзіцца.

Пасля зімы прырода ажыла.

Успаміны зноў ажылі.

3. перан. Зноў стаць бадзёрым, жыццярадасным; ажывіцца.

Усё ў школе ажыло, загуло як у раістым вуллі.

|| незак. ажыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

ажыята́ж, -у, м.

1. Павышаны попыт на якія-н. тавары, паслугі, стымуляваны пэўнымі падзеямі (вайна, распродаж і інш.).

2. Стрэсавая сітуацыя на біржы, выкліканая, як правіла, штучна створаным павышэннем ці паніжэннем курсу біржавых папер або цэн з мэтай атрымання прыбытку

|| прым. ажыята́жны, -ая, -ае.

аз, аза́, м.

1. Старадаўняя назва літары «а».

2. перан., мн. азы́, -о́ў. Пачатковыя звесткі (разм.).

Пачаць з азоў.

азагало́віць, -ло́ўлю, -ло́віш, -ло́віць; -ло́ўлены; зак., што.

Даць чаму-н. загаловак.

А. артыкул.

|| незак. азагало́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

аза́дак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м.

1. Задняя частка тулава жывёлы.

Конь падкідаў азадкам, брыкаўся.

2. Задняя частка тушы.

|| прым. аза́дачны, -ая, -ае.

азада́чаны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца ў разгубленасці, які выражае здзіўленне; збянтэжаны.

А. выгляд твару.

|| наз. азада́чанасць, -і, ж.

азада́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго-што і чым.

Паставіць каго-н. у складанае становішча, збянтэжыць, здзівіць.

А. пытаннем.

|| незак. азада́чваць, -аю, -аеш, -ае.

аза́ддзе, -я, ж., зб.

Тое, што і пазаддзе.

азалаці́ць, -лачу́, -ло́ціш, -ло́ціць; -ло́чаны; зак., каго-што (разм.).

1. перан. Пазалаціць, надаць залацісты колер чаму-н.

Восень азалаціла лес.

2. Шчодра ўзнагародзіць, абагаціць.

Небывалы ўраджай лёну азалаціў вяскоўцаў.

аза́лія, -і, ж.

Дэкаратыўная кустовая расліна сямейства верасовых з белымі, жоўтымі і іншымі кветкамі.

|| прым. аза́ліевы, -ая, -ае.