Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

часто́тнасць, -і, ж. (спец.).

Паказчык частаты (у 2 знач.) чаго-н.

Вызначыць ч. ужывання асобных слоў.

ча́сты, -ая, -ае.

1. Які складаецца з блізка размешчаных адзін каля аднаго аднародных прадметаў, частак; густы.

Ч. штыкетнік.

Ч. дождж.

2. Размешчаны на невялікай адлегласці адзін ад аднаго.

Частыя тралейбусныя прыпынкі.

3. Які складаецца з хуткіх рухаў, гукаў і пад., што ідуць адзін за адным.

Ч. пульс.

Чуліся частыя адрывістыя гукі.

4. Які паўтараецца праз кароткія прамежкі часу.

Частыя сустрэчы.

|| наз. частата́, -ы́, ДМ -таце́ (да 2 і 3 знач.).

часуча́, -ы́, ж.

Шчыльная шаўковая тканіна палатнянага перапляцення, звычайна жаўтавата-пясочнага колеру.

|| прым. часучо́вы, -ая, -ае.

часці́к, -у́, м.

Рыба, якую ловяць сеткай з дробнымі ячэйкамі ў паўднёвых рыбапрамысловых раёнах.

|| прым. часціко́вы, -ая, -ае.

Часціковыя кансервы.

часці́на, -ы, мн. -ы, -цін, ж. (разм.).

Тое, што і частка (у 1—3 знач.); вялікая, значная частка чаго-н.

Часціны мовы — лексіка-граматычныя разрады слоў, якія характарызуюцца агульнымі лексічнымі і граматычнымі адзнакамі, агульнасцю асноўных сінтаксічных функцый у сказе.

часці́ца, -ы, мн. -ы, -ці́ц, ж.

1. У граматыцы: службовае слова, якое не мае самастойнага значэння, а выражае розныя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні слоў, словазлучэнняў і сказаў.

2. Элементарная частка ў складзе якога-н. рэчыва (спец.).

часці́ць, чашчу́, часці́ш, часці́ць; часці́м, часціце́, часця́ць; незак. (разм.).

Вельмі хутка, часта (часцей, чым трэба) выконваць якія-н. дзеянні, рухі і пад.

часць, -і, мн. -і, -е́й, ж.

1. Асобная самастойная вайсковая адзінка.

Камандзір танкавай часці.

Вайсковая ч.

2. Доля, пай, частка, якія належаць каму-н.

Трэцюю ч. зямлі бацька адпісаў малодшаму сыну.

3. Галіна якой-н. дзейнасці; спецыяльнасць (разм.).

Пайсці па фінансавай часці.

Гэта не па маёй часці.

часцяко́м, прысл. (разм.).

Даволі часта.

Ён ч. бывае ў нас.

чатырнаццацігадо́вы, -ая, -ае.

1. Узростам у чатырнаццаць гадоў.

Ч. хлопец.

2. Працягласцю ў чатырнаццаць гадоў.

Ч. перыяд.