Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пераго́нны гл. перагнаць, перагон¹.

пераго́ртваць гл. перагарнуць і перагартаць.

перагру́жанасць, -і, ж.

Празмерная загружанасць, нагрузка ў каго-, чаго-н.

П. судна.

П. работай.

перагрузі́ць, -ужу́, -у́зіш, -у́зіць; -у́жаны; зак., каго-што.

1. Грузячы, перамясціць.

П. збожжа з машыны ў вагоны.

2. Нагрузіць празмерна.

П. воз.

П. вучняў дамашнімі заданнямі (перан).

|| незак. перагружа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. перагру́зка, -і, ДМ -зцы, ж.

|| прым. перагру́зачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Перагрузачныя работы.

перагру́зкі, -зак, адз. перагру́зка, -і, ДМ -зцы, ж.

1. гл. перагрузіць.

2. Перавышэнне нармальнай для каго-, чаго-н. сілы цяжару, тэмпературы і пад. (спец.).

Пераносіць атмасферныя п.

перагрупава́ць, -пу́ю, -пу́еш, -пу́е; -пу́й; -пава́ны; зак., каго-што.

Згрупаваць нанава, іначай.

П. палкі перад наступленнем.

|| незак. перагрупо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перагрупо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

перагры́зці, -зу́, -зе́ш, -зе́; -зём, -зяце́, -зу́ць; -ы́з, -зла; -зі; -зены; зак., каго-што.

1. Грызучы, раздзяліць на дзве часткі.

П. вяроўку.

2. Пагрызці ўсё, многае.

|| незак. перагрыза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

перагры́зціся, -зу́ся, -зе́шся, -зе́цца; -зёмся, -зяце́ся, -зу́цца; -зіся; зак.

1. Пра жывёл: пакусаць адзін аднаго.

2. перан. Перасварыцца (разм., неадабр.).

Учора перагрызліся, дык і сёння не размаўляюць.

перагрэ́цца, -э́юся, -э́ешся, -э́ецца; зак.

1. Нагрэцца надта моцна.

Матор перагрэўся.

2. Знаходзячыся доўга пад сонечнымі прамянямі, у лазні і пад., нанесці гэтым сабе шкоду.

П. на сонцы.

|| незак. пераграва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. пераграва́нне, -я, н. і перагрэ́ў, -рэ́ву, м.

перагрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; -э́ты; зак., што.

Нагрэць вельмі моцна.

П. паяльнік.

|| незак. пераграва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пераграва́нне, -я, н. і перагрэ́ў, -рэ́ву, м.

П. металу.

П. матора.