перагрузі́ць, -ужу́, -у́зіш, -у́зіць; -у́жаны; зак., каго-што.

1. Грузячы, перамясціць.

П. збожжа з машыны ў вагоны.

2. Нагрузіць празмерна.

П. воз.

П. вучняў дамашнімі заданнямі (перан).

|| незак. перагружа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. перагру́зка, -і, ДМ -зцы, ж.

|| прым. перагру́зачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Перагрузачныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)