Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чатырохгра́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Геаметрычнае цела, абмежаванае чатырма гранямі, а таксама прадмет у форме такога геаметрычнага цела.

чатырохгра́нны, -ая, -ае.

Які мае чатыры грані.

Ч. штык.

чатырохдзённы, -ая, -ае.

Які працягваецца чатыры дні, разлічаны на чатыры дні.

Ч. паход.

Ч. запас прадуктаў.

чатырохканто́вы, -ая, -ае.

3 чатырма кантамі.

Чатырохкантовая бэлька.

чатырохкла́сны, -ая, -ае.

1. Які мае чатыры класы, складаецца з чатырох класаў.

Чатырохкласная школа.

2. У аб’ёме чатырох класаў.

Чатырохкласная адукацыя.

чатырохко́нны, -ая, -ае.

Прызначаны для запрэжкі чатырох коней, а таксама запрэжаны чатырма коньмі.

Чатырохконная брычка.

чатырохкра́тны, -ая, -ае.

Які паўтараецца чатыры разы, павялічаны ў чатыры разы.

Ч. напамін.

У чатырохкратным памеры.

Ч. чэмпіён.

чатырохку́тнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Тое, што і чатырохвугольнік.

чатырохку́тны, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і чатырохвугольны.

чатырохме́сны, -ая, -ае.

3 месцамі для чатырох.

Чатырохмеснае купэ.