Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

урадлі́васць, -і, ж.

1. Здольнасць забяспечваць расліны пажыўнымі рэчывамі, даваць ураджай.

У. глебы.

2. Тое, што і ураджайнасць.

Павысіць у. ільну.

урадлі́вы, -ая, -ае.

1. Які вызначаецца ўрадлівасцю (у 1 знач.).

Урадлівая глеба.

2. Які характарызуецца багатым ураджаем.

У. год.

ура́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. У царскай арміі: казацкі унтэр-афіцэр.

2. У царскай Расіі: ніжэйшы чын павятовай паліцыі.

|| прым. ура́дніцкі, -ая, -ае.

уража́льны, -ая, -ае.

Які робіць моцнае ўражанне (у 2 знач.).

У. паказчык.

|| наз. уража́льнасць, -і, ж.

ура́жанне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. След, які застаецца ў свядомасці, у душэўным жыцці ад убачанага, пачутага, перажытага.

Уражанні дзіцячых гадоў.

Падарожныя ўражанні.

2. Уплыў, уздзеянне.

Знаходзіцца пад моцным уражаннем.

3. Уяўленне, думка, што склаліся ў выніку знаёмства, сустрэчы з кім-, чым-н.

Дзяліцца ўражаннямі з кім-н. Гэты чалавек зрабіў на нас добрае ў.

Складваецца ў., што ён не ва ўсім тут разабраўся.

уража́ць гл. уразіць.

ура́жваць гл. уразіць.

ура́жлівы, -ая, -ае.

Які лёгка паддаецца ўражанням, вельмі чулы.

Уражлівае дзіця.

|| наз. ура́жлівасць, -і, ж.

ура́з, прысл.

1. У той жа момант, імгненна.

У. разгарэлася сварка.

2. За адзін прыём, адразу.

Вецер у. замятаў сляды на снезе.

ураза́цца гл. урэзацца.