Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

увазны́ гл. увезці.

увайсці́, увайду́, уво́йдзеш, уво́йдзе; увайшо́ў, -шла́, -ло́; увайдзі́; зак.

1. Уступіць, пранікнуць унутр.

У. ў дом.

У. ў гісторыю (перан.: захавацца ў памяці чалавецтва).

2. Уключыцца ў склад, у члены чаго-н.

У. ў склад праўлення.

3. Змясціцца.

У бочку ўвайшло яшчэ адно вядро вады.

4. Асвоіцца з чым-н., унікнуць у што-н.

У. ў новую работу.

У. ў курс справы.

5. У спалучэнні з абстрактнымі назоўнікамі азначае пачатак дзеяння, стану, названага назоўнікам.

У. ў моду (стаць звычайным, прывычным). У. ў прывычку (стаць прывычным). У. ў азарт (моцна захапіцца чым-н., адчуць запал да чаго-н.). У. ў давер (пачаць карыстацца даверам). У. ў сілу (падужэць, а таксама стаць законным, дзейным).

6. Прайсці які-н. шлях (разм.).

У. дзесяць кіламетраў.

|| незак. увахо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць (да 1—5 знач.).

|| наз. увахо́д, -у, М -дзе, м. (да 1 знач.) і увахо́джанне, -я, н. (да 1, 2, 4 і 5 знач.).

увалачы́, -лаку́, -лачэ́ш, -лачэ́; -лачо́м, -лачаце́, -лаку́ць; -ло́к, -лакла́, -ло́; -ло́чаны; зак., каго-што (разм.).

1. Уцягнуць, з цяжкасцю ўнесці ўнутр чаго-н.

У. мех з бульбай у сенцы.

2. Украсці.

Воўк увалок авечку.

|| незак. увалака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

увалі́цца¹, увалю́ся, ува́лішся, ува́ліцца; зак.

1. у што. Упасці ўнутр чаго-н.

У. ў сажалку.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць упалым.

Шчокі ўваліліся.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Абрушыцца ўнутр чаго-н. (разм.).

Увалілася страха гумна.

4. Увайсці з шумам, цяжка (разм.).

У хату ўваліўся цэлы натоўп.

|| незак. ува́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

увалі́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., ува́ліцца; зак.

Пра сукно, шэрсць: ушчыльніцца ў працэсе валення, стаць цвёрдым.

Сукно добра ўвалілася.

|| незак. ува́львацца, -аецца.

увапрэ́лы, -ая, -ае.

Тое, што і упрэлы.

увапрэ́ць гл. упрэць.

увапха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што (разм.).

Тое, што і упхаць.

|| незак. упіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і упі́хваць, -аю, -аеш, -ае.

увапхну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак. (разм.).

Тое, што і упхнуцца.

У. ў перапоўнены аўтобус.

|| незак. упіха́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і упі́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

увапхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што (разм.).

Тое, што і упхнуць.

|| незак. упіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і упі́хваць, -аю, -аеш, -ае.