Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ссо́хлы, -ая, -ае.

1. Пра расліны: які звяў, засох, загінуў ад неспрыяльных умоў.

С. куст бэзу.

2. Сасмяглы, шурпаты (пра вусны).

Ссохлыя вусны.

3. перан. Схуднелы (пра чалавека; разм.).

ссо́хнуцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нецца; ссо́хся, ссо́хлася; зак.

1. Перасохнуць, стаць зморшчаным, пакарабаціцца.

Боты ссохліся.

2. Высахшы, зацвярдзець, ператварыцца ў камяк.

Гліна ссохлася.

3. Сасмягнуць, стаць шурпатым (пра вусны).

4. перан. Пахудзець (пра чалавека; разм.).

|| незак. ссыха́цца, -а́ецца.

|| наз. ссыха́нне, -я, н.

ссо́хнуць, -ну, -неш, -не; ссох, -хла; -ні; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ужыв.). Пра расліны: высахнуць, завянуць, загінуць ад неспрыяльных умоў.

Яблыні ссохлі.

2. перан. Стаць худым ад перажыванняў, турбот і пад., зачахнуць (разм.).

Ссохла дзяўчына з-за хлопца.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць свежасць; сасмягнуць (пра вусны).

|| незак. ссыха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. ссыха́нне, -я, н.

ссука́ць гл. сукаць.

ссу́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.

1. Зрушыцца з месца, спусціцца куды-н.

С. з печы.

Мех ссунуўся з воза.

2. Сунучыся, зваліцца адкуль-н.

Снег ссунуўся са страхі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рухаючыся, наблізіцца; насупіцца, нахмурыцца (пра бровы).

Дзеці ссунуліся цясней адзін да другога.

У дырэктара раптам ссунуліся бровы.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Расслабіўшыся, спаўзці, з’ехаць уніз, набок.

Шапка ссунулася на патыліцу.

|| незак. ссо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. ссо́ўванне, -я, н.

ссу́нуць, -ну, -неш, -не; ссунь; -нуты; зак.

1. каго-што. Зрушыць, скрануць.

С. з месца што-н.

2. каго-што. Сунучы, скінуць што-н., перамясціць.

С. салому з воза.

С. снег са страхі.

3. што. Пра галаўны ўбор: перамясціць.

С. капялюш на лоб.

5. што. Сунучы, рухаючы, наблізіць адно да другога; насупіць, нахмурыць (пра бровы).

С. сталы.

С. бровы.

|| незак. ссо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ссо́ўванне, -я, н.

ссуту́ліцца гл. сутуліцца.

ссуту́ліць гл. сутуліць.

ссушы́ць, ссушу́, ссу́шыш, ссу́шыць; ссу́шаны; зак.

1. каго-што. Зрабіць сухім; высушыць.

Вятры ссушылі збажыну.

С. яблыкі (насушыць).

2. перан., каго (што). Знясіліць, давесці да крайняй схуднеласці.

Каханне ссушыла дзяўчыну.

ссыла́ць гл. саслаць.