Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ссо́ўны, -ая, -ае.

Такі, які можа ссоўвацца.

С. стол.

ссо́хлы, -ая, -ае.

1. Пра расліны: які звяў, засох, загінуў ад неспрыяльных умоў.

С. куст бэзу.

2. Сасмяглы, шурпаты (пра вусны).

Ссохлыя вусны.

3. перан. Схуднелы (пра чалавека; разм.).

ссо́хнуцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нецца; ссо́хся, ссо́хлася; зак.

1. Перасохнуць, стаць зморшчаным, пакарабаціцца.

Боты ссохліся.

2. Высахшы, зацвярдзець, ператварыцца ў камяк.

Гліна ссохлася.

3. Сасмягнуць, стаць шурпатым (пра вусны).

4. перан. Пахудзець (пра чалавека; разм.).

|| незак. ссыха́цца, -а́ецца.

|| наз. ссыха́нне, -я, н.

ссо́хнуць, -ну, -неш, -не; ссох, -хла; -ні; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ужыв.). Пра расліны: высахнуць, завянуць, загінуць ад неспрыяльных умоў.

Яблыні ссохлі.

2. перан. Стаць худым ад перажыванняў, турбот і пад., зачахнуць (разм.).

Ссохла дзяўчына з-за хлопца.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць свежасць; сасмягнуць (пра вусны).

|| незак. ссыха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. ссыха́нне, -я, н.