Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ссадзі́ць, ссаджу́, сса́дзіш, сса́дзіць; сса́джаны; зак., каго (што).

1. Дапамагчы сысці ўніз, зняць адкуль-н.

С. дзіця з канапы.

2. Даць магчымасць або прымусіць выйсці (з цягніка, аўтобуса і пад.).

С. на станцыі дзяцей.

С. безбілетніка.

|| незак. сса́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. сса́джванне, -я, н.

ссаць, ссу, ссеш, ссе; ссём, ссяце́, ссуць; ссі; незак., што.

1. Уцягваць у рот губамі і языком (што-н. вадкае).

С. малако.

2. Трымаючы што-н. у роце, рабіць смактальныя рухі.

С. соску.

С. лапу.

С. палец.

3. безас. Пра тупы, ныючы боль у жываце (ад голаду, хваробы і пад.).

|| наз. сса́нне, -я, н. (да 1—3 знач.); прым. сса́льны, -ая, -ае.

Ссальныя рухі.