ссу́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.

1. Зрушыцца з месца, спусціцца куды-н.

С. з печы.

Мех ссунуўся з воза.

2. Сунучыся, зваліцца адкуль-н.

Снег ссунуўся са страхі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рухаючыся, наблізіцца; насупіцца, нахмурыцца (пра бровы).

Дзеці ссунуліся цясней адзін да другога.

У дырэктара раптам ссунуліся бровы.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Расслабіўшыся, спаўзці, з’ехаць уніз, набок.

Шапка ссунулася на патыліцу.

|| незак. ссо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. ссо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)