со́йка, -і, ДМ со́йцы, мн. -і, со́ек, ж.
Пярэстая лясная птушка атрада вераб’інападобных.
сок, -у, мн. -і, -аў, м.
1. Вадкасць, якая знаходзіцца ў клетках, тканках і поласцях раслінных і жывёльных арганізмаў.
Кляновы с.
Страўнікавы с.
2. Напітак, які вырабляюць з мякаці розных пладоў.
Купіць вінаграднага соку.
◊
Варыцца ў сваім саку (неадабр.) — працаваць, не падтрымліваючы сувязі з тымі, хто займаецца падобнай работай, не выкарыстоўваць іх вопыт.
Выціснуць усе сокі з каго-н. — абяссіліць празмернай работай.
У самым саку (разм.) — у росквіце фізічных сіл.
|| прым. со́кавы, -ая, -ае.
сокавыціска́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
Апарат або прыстасаванне для выціскання соку з пладоў, ягад, гародніны.
со́кал, -а, мн. -ы, -аў, м.
Драпежная птушка з моцнай дзюбай і доўгімі вострымі крыламі.
Палёт сокала.
|| памянш. сако́лік, -а, мн. -і, -аў, м.
|| прым. сакалі́ны, -ая, -ае.
С. зрок (як у сокала).
со́ла.
1. нескл., н. Музычны твор або яго частка, прызначаная для выканання адным музыкантам, спеваком або танцорам.
С. для цымбалаў з аркестрам.
2. нескл., н. Выкананне такога твора адным чалавекам.
С. на баяне.
3. прысл. Без удзелу каго-н., асобна ад іншых (пра выкананне музычных твораў, танцаў).
Танцаваць, пець с.
|| прым. со́льны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
со́лад, -у, М -дзе, м.
Брадзільны прадукт, падрыхтаваны з прарошчанага, высушанага і змолатага зерня хлебных злакаў, які ўжыв. для вырабу спірту, піва, квасу і пад.
Ячменны с.
|| прым. со́ладавы, -ая, -ае.
соле... (а таксама саля...).
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да солі¹ (у 1 і 3 знач.), напр.: солеварэнне, солездабытчык, солезмяшчальнасць, соленасычанасць, солепрамысловасць, солераспрацоўкі, солерастваральнік, солеўтваральны.
солеварэ́нне, -я, н.
Здабыванне солі выварваннем яе з вады.
|| прым. салява́рны, -ая, -ае.
соль¹, -і, мн. со́лі, -ей, ж.
1. адз. Белае крышталічнае рэчыва з вострым характэрным смакам, ужыв. як прыправа да стравы.
Сталовая с.
2. перан., адз. Тое, што надае асаблівы інтарэс, вастрыню чаму-н.
У гэтым якраз і ўся с. паэмы.
3. Хімічнае злучэнне, прадукт поўнага або частковага замяшчэння вадароду кіслаты металам (спец.).
Берталетава с.
◊
Падсыпаць солі — добра даняць, дапячы каму-н. іроніяй, едкім словам.
Пуд солі з’есці з кім-н. — добра і даўно ведаць каго-н. (разм.).
|| прым. салявы́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.) і саляны́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.).
соль², нескл., н.
Пяты гук музычнай гамы, а таксама нота, якая абазначае гэты гук.