Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рысі́ны гл. рысь².

рысі́сты, -ая, -ае.

Які валодае добрай рэзвай рыссю.

Р. конь.

|| наз. рысі́стасць, -і, ж.

рысі́ць, рышу́, рысі́ш, рысі́ць; рысі́м, рысіце́, рыся́ць; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Бегчы рыссю (пра коней і інш. жывёл).

2. Ехаць на кані рыссю.

ры́ска гл. рыса.

ры́скаць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак. (спец.).

Пра судна: ухіляцца ад курсу то ў адзін, то ў другі бок.

|| наз. рыск, -у, м. і ры́сканне, -я, н.

ры́слінг, -у, м.

Гатунак белага сталовага вінаграднага віна.

|| прым. ры́слінгавы, -ая, -ае.

рысо́ра, -ы, мн. -ы, рысо́р, ж.

Пругкая гнутая стальная паласа (або прыстасаванне з такіх палос) паміж воссю і кузавам экіпажа, аўтамабіля, вагона і пад., якая змякчае штуршкі пры яздзе.

|| прым. рысо́рны, -ая, -ае.

рысо́ўка гл. рысавацца.

рысу́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

Тое, што і малюнак.

Майстар рысунка.

|| прым. рысу́начны, -ая, -ае.

рысь¹, ж.

1. Спосаб бегу каня (або іншай жывёлы), пры якім адначасова выносяцца наперад ногі пярэдняя левая і задняя правая або пярэдняя правая і задняя левая.

Ехаць рыссю.

2. Часты і павольны бег чалавека.