Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рыбахо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Прыстасаванне для самастойнага праходу рыбы цераз штучныя і натуральныя перашкоды (плаціны, вадаспады і інш.).

|| прым. рыбахо́дны, -ая, -ае.

рыба́цкі гл. рыбак.

рыба́чы гл. рыбак.

рыба́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак. (разм.).

Займацца рыбнай лоўляй; быць рыбаком.

рыбе́ц, -бца́, мн. -бцы́, -бцо́ў, м.

Прамысловая рыба сямейства карпавых.

ры́бін гл. рыба.

ры́біна, -ы, мн. -ы, -бін, ж. (разм.).

Адна рыба, звычайна буйная.

ры́бка гл. рыба.

рыбнагля́д, -у, М -дзе, м. (афіц.).

Нагляд за выкананнем правіл рыбалоўства.

Дзяржаўны р.

|| прым. рыбнагля́дны, -ая, -ае.

ры́бнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па рыбалоўстве; работнік рыбных промыслаў.