Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рубі́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Апарат для ўключэння, выключэння і пераключэння моцных электрычных токаў.

рубі́н, -у, м.

Каштоўны камень чырвонага колеру.

|| прым. рубі́навы, -ая, -ае.

Р. колер (чырвоны). Р. пярсцёнак (з рубінам).

рубі́ць¹, рублю́, ру́біш, ру́біць; ру́блены; незак., што.

Падшываць край чаго-н., рабіць рубец¹ (у 3 знач.).

Р. хустку.

рубі́ць², рублю́, ру́біш, ру́біць; ру́блены; незак., што.

1. Будаваць з дрэва, бярвення будынак (спец.).

Р. зруб.

2. Са словамі «вугаль», «руда» і пад.: здабываць.

|| наз. ру́бка, -і, ДМ -бцы, ж.

ру́бка¹, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

Надбудоўка на палубе судна для кіравання, а таксама памяшканне для падобнага прызначэння ў дырыжаблі, на радыёстанцыі і пад.

Рулявая р.

Хадавая р. (з якой кіруецца ход судна). Баявая р.

ру́бка² гл. рубіць².

ру́блены, -ая, -ае.

Зроблены з бярвення, драўляны.

Рубленая хата.

рублёвы гл. рубель¹.

рублёўка, -і, ДМ -лёўцы, мн. -і, -лёвак, ж. (разм.).

Манета або казначэйскі білет вартасцю ў адзін рубель.

ру́брыка, -і, ДМ -рыцы, мн. -і, -рык, ж.

1. Загаловак раздзела (у газеце, часопісе і пад.).

2. Раздзел, падраздзяленне чаго-н.; графа.

Разнесці лічбы па рубрыках.