Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

мара́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Той, хто служыць у флоце.

2. Чалавек, які добра ведае мора і марскую справу.

|| памянш.-ласк. марачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| прым. мара́цкі, -ая, -ае.

мараке́н, -у, м.

Тканіна са штучнага шоўку, падобная на крэпдэшын.

|| прым. мараке́навы, -ая, -ае.

мара́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Буйны сібірскі алень з вялікімі рагамі.

|| прым. мара́лавы, -ая, -ае.

Маралавыя рогі.

М. запаведнік.

маралізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; незак.

Прапаведаваць строгую мараль; павучаць.

|| наз. мараліза́цыя, -і, ж. і маралізава́нне, -я, н.

маралі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які любіць маралізаваць.

|| ж. маралі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

мара́ль, -і, ж.

1. Сукупнасць прынцыпаў і норм паводзін людзей між сабой і ў адносінах да грамадства.

Чалавек высокай маралі.

2. Лагічны павучальны вывад з чаго-н.

М. байкі.

3. Павучанне, натацыя (разм.).

Чытаць м.

|| прым. мара́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

М. кодэкс.

мара́льны, -ая, -ае.

1. гл. мараль.

2. Які адпавядае правілам маралі, якому ўласціва высокая мараль.

М. ўчынак.

М. абавязак.

3. Звязаны з унутранымі, душэўнымі перажываннямі.

Маральная падтрымка.

Высокі м. дух.

Маральны знос — змяншэнне вартасці абсталявання, машын, што знаходзяцца ў эксплуатацыі, незалежна ад змянення іх фізічнай прыдатнасці.

|| наз. мара́льнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

марапла́ванне, -я, н.

Плаванне па морах і акіянах, а таксама майстэрства вадзіць караблі.

|| прым. марапла́вальны, -ая, -ае.

марапла́вец, -ла́ўца, мн.а́ўцы, -ла́ўцаў, м.

Вандроўнік па морах.

|| прым. марапла́вальны, -ая, -ае.

марато́рый, -я, мн. -і, -яў, м. (спец.).

Устаноўленая ўрадам адтэрміноўка выканання абавязацельстваў на перыяд дзеяння якіх-н. надзвычайных абставін (вайна, крызіс, стыхійнае бедства і інш.).

М. на ядзерныя выпрабаванні.