Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

магістра́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Галоўная лінія ў сістэме якой-н. камунікацыі (чыгуначнай, электрычнай, тэлеграфнай і інш.).

Чыгуначная м.

Водная м.

2. Цэнтральная шырокая і прамая вуліца горада.

Галоўная м.

|| прым. магістра́льны, -ая, -ае.

М. напрамак.

магістра́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

У некаторых заходнееўрапейскіх краінах, а таксама ў Вялікім Княстве Літоўскім: гарадское ўпраўленне.

|| прым. магістра́цкі, -ая, -ае.

магістрату́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж.

1. Адна з форм падрыхтоўкі навуковых кадраў з ліку асоб, што маюць вышэйшую адукацыю і рыхтуюцца да атрымання акадэмічнай ступені магістра.

2. У некаторых краінах: назва судовага ведамства.

магі́чны, -ая, -ае.

1. гл. магія.

2. перан. Незвычайны па сіле ўздзеяння на каго-н.

Магічныя словы паэта.

ма́гія, -і, ж.

Сукупнасць дзеянняў і слоў здольных рабіць уплыў на прыроду, людзей з дапамогай звышнатуральных сіл.

Белая магія — паводле сярэдневяковых уяўленняў: чараўніцтва пры дапамозе Боскіх сіл.

Чорная магія — паводле сярэдневяковых уяўленняў: чараўніцтва, якое тлумачыцца ўдзелам і дапамогай пякельных сіл.

|| прым. магі́чны, -ая, -ае.

ма́гма, -ы, ж.

Расплаўленая маса, якая ўтвараецца ў глыбінях Зямлі.

|| прым. магматы́чны, -ая, -ае.

Магматычныя горныя пароды.

магна́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. У феадальным грамадстве: уладальнік вялікіх маёнткаў, іншых багаццяў.

Небагатыя паны залежалі ад магнатаў.

2. Прадстаўнік буйнога прамысловага і фінансавага капіталу.

Нафтавы м.

|| прым. магна́цкі, -ая, -ае.

Магнацкія ўладанні.

магна́цтва, -а, н., зб.

Магнаты, радавітая знаць.

Польскае м.

магне́зія, -і, ж.

Вокіс магнію ў выглядзе белага парашку, які выкарыстоўваецца ў медыцыне і прамысловасці.

|| прым. магнезія́льны, -ая, -ае.

М. цэмент.

магне́та, нескл., н. (спец.).

Прылада для ўтварэння электрычных разрадаў з мэтай запальвання гаручай сумесі ў цыліндрах рухавікоў унутранага згарання.