Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ава́нс, -у, м.

Грошы або іншыя маёмасныя каштоўнасці, што выдаюцца ў лік будучых плацяжоў.

Атрымаць а.

Грашовы а.

|| прым. ава́нсавы, -ая, -ае.

авансава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак. і незак., каго-што.

Даць (даваць) аванс каму-, чаму-н.

А. рабочых.

А. прадпрыемства.

ава́нсам, прысл.

У якасці авансу; наперад, загадзя, у лік будучага разліку.

Атрымаць а. грошы.

авансцэ́на, -ы, мн. -ы, -сцэ́н, ж.

Пярэдняя, адкрытая частка сцэны, што выступае ў залу.

аванту́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж.

1. Рызыкоўная, беспрынцыповая справа, распачатая ў разліку на выпадковы поспех.

Ваенная а.

Палітычная а.

2. Сварка, скандал.

Учыніць авантуру.

|| прым. аванту́рны, -ая, -ае.

аванту́рны, -ая, -ае.

1. гл. авантура.

2. Прыгодніцкі.

А. раман.

|| наз. аванту́рнасць, -і, ж.

авантуры́зм, -у, м.

Схільнасць да авантур (у 1 знач.).

|| прым. авантурысты́чны, -ая, -ае.

Авантурыстычная палітыка.

авантуры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Беспрынцыповы дзялок, прайдзісвет, які займаецца авантурамі.

|| ж. авантуры́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. авантуры́сцкі, -ая, -ае і авантурысты́чны, -ая, -ае.

ава́рцы, -аў, адз. -рац, -рца, м.

Народ, які складае частку насельніцтва паўночнага Каўказа (Дагестана, Азербайджана і інш.).

|| ж. ава́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. ава́рскі, -ая, -ае.

авары́йнасць, -і, ж.

Наяўнасць аварый.

Змагацца з аварыйнасцю на транспарце.