рэля́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (уст.).
Пісьмовае данясенне аб дзеяннях войск.
Пераможныя рэляцыі (таксама перан.: шумныя паведамленні пра поспехі; іран.).
рэма́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.
1. Заўвага; памета на палях (рукапісу, кнігі; уст.).
Рэмаркі на палях рукапісу.
2. У п’есе: тлумачэнне аўтара да тэксту, якое датычыць абставін дзеяння, знешняга выгляду ці паводзін персанажа.
|| прым. рэма́рачны, -ая, -ае (да 2 знач.).
рэ́мез, -а, мн. -ы, -аў, м.
Сініца, якая жыве па берагах вадаёмаў.
рэ́мень, -меня і раме́нь, -мяня́, мн. рамяні́, рамянёў, м.
1. Доўгая паласа вырабленай скуры, моцнай тканіны, якая ўжыв. для звязвання, замацавання чаго-н., у якасці пояса, для перадачы руху ад шківа.
Сумка на рэмені.
Падперазацца рэменем.
Р. для вастрэння брытваў.
Прывадны р.
Прывязныя рамяні (у самалёце, аўтамашыне).
2. мн. Дзве злучаныя перамычкай палоскі скуры (або моцнай тканіны, заменніка) са спражкамі і ручкай для ўвязвання і пераноскі ручнога багажу.
Перавязаць клунак рамянямі.
|| памянш. раме́ньчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).
|| прым. раме́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Раменная вупраж.
Раменная пуга.
Раменная перадача.
рэмілітарызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.
Зноў стварыць (ствараць) дзе-н. армію, ваенную прамысловасць пасля ранейшай дэмілітарызацыі.
|| наз. рэмілітарыза́цыя, -і, ж.
|| прым. рэмілітарызацы́йны, -ая, -ае.
рэмінісцэ́нцыя, -і, ж. (кніжн.).
1. Няясныя ўспаміны.
Р. далёкага мінулага.
2. Адбітак уплыву чыёй-н. творчасці ў мастацкім творы.
Рэмінісцэнцыі рамантызму.
рэнамэ́, нескл., н., каго (уст. і кніжн.).
Усталяваная рэпутацыя, агульная павага.
Захаваць сваё р.
Р. добрага чалавека.
рэнега́т, -а, М -га́це, мн. -ы, -аў, м. (кніжн., пагард.).
Адступнік, здраднік.
|| ж. рэнега́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. рэнега́цкі, -ая, -ае.
Р. ўчынак.
рэнега́цтва, -а, н. (кніжн., пагард.).
Адступніцтва, паводзіны рэнегата.
Рэнеса́нс, -у, м. (з вялікай літары).
Эпоха росквіту навук і мастацтваў у Еўропе, якая прыйшла на змену Сярэдневякоўю і абвясціла зварот да чалавека як да вышэйшага пачатку быцця; Адраджэнне.
|| прым. рэнеса́нсны, -ая, -ае.