Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аднаво́р, -у, м.

У выразе: (сеяць) у аднавор (разм.) — пра сяўбу на полі, узараным адзін раз.

аднавяско́вец, -ко́ўца, мн.о́ўцы, -ко́ўцаў, м.

Жыхар або ўраджэнец вёскі ў дачыненні да каго-н. іншага з гэтай вёскі.

|| ж. аднавяско́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ко́вак.

аднагадо́вы, -ая, -ае.

1. Ва ўзросце аднаго года.

А. хлопчык.

2. Працягласцю ў адзін год.

Аднагадовыя курсы.

3. Які развіваецца і адмірае на працягу аднаго года (спец.).

Аднагадовыя травы.

аднагало́снасць, -і, ж.

1. Поўная згода ўсіх па якім-н. пытанні.

2. Аднадушная падача галасоў за адно і тое ж рашэнне пры галасаванні.

Прынцып аднагалоснасці.

аднагало́сны, -ая, -ае.

Прыняты ўсімі, аднадушны.

Аднагалосная думка.

аднаго́дак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м., чый або з кім (разм.).

Чалавек аднаго года нараджэння з кім-н.; равеснік.

|| ж. аднаго́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

аднагу́чны, -ая, -ае.

Які гучыць адным і тым жа манатонным гукам.

А. званок.

аднадзёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Насякомае, якое жыве вельмі кароткі час (адзін дзень).

Матылёк-а.

2. Пра тое, што не мае вялікага значэння і існуе нядоўга (разм.).

Кніжка-а.

аднадзённы, -ая, -ае.

1. Працягласцю ў адзін дзень.

Аднадзённая паездка.

2. Зароблены, налічаны за адзін дзень.

А. заробак.

адна́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго-што, ад чаго (разм.).

Адвучыць ад якой-н. звычкі ці хаджэння да каго-н. або куды-н.

А. ад курэння.

А. надакучлівага госця.

|| незак. адна́джваць, -аю, -аеш, -ае.