Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чарнама́зы, -ая, -ае (разм.).

1. Смуглявы і чорнавалосы.

Ч. хлопчык.

2. Брудны, мурзаты.

чарнамо́рац, -рца, мн. -рцы, -рцаў, м.

Марак Чарнаморскага флоту.

чарнапло́дны, -ая, -ае.

У выразе: чарнаплодная рабіна — дрэва або куст сямейства ружакветных, які дае плады ў выглядзе лілова-чорных ягад.

чарнары́знік, -а, мн. -і, -аў, м. (уст).

Манах, чарнец.

чарнаску́ры, -ая, -ае.

3 цёмнай, чорнай скурай.

чарнаслі́ў, -ліву, м., зб.

Сушаныя плады слівы асобага сорту.

чарнасо́ценец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

1. У царскай Расіі: член рэакцыйна-манархісцкіх пагромных арганізацый — чорных соцень (гіст.).

2. Крайні рэакцыянер, шавініст.

чарнасо́ценны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да чарнасоценцаў, уласцівы чарнасоценцам (гіст.).

2. Рэакцыйна-шавіністычны.

чарната́ гл. чорны.

чарне́ц, -няца́, мн. -няцы́, -няцо́ў, м. (уст).

Манах.

|| ж. чарні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц.