ручы́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., ру́чыць; незак., звычайна безас. (разм.).
Удавацца, везці, шчасціць.
Мне не ручыць у гульні на грошы.
ру́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; зак. і незак.
1. зак. Скрануцца з месца, пачаць рух.
Р. з месца.
2. зак. Накіравацца куды-н.
Р. ў паход.
За кароткі час будаўніцтва значна рушылася наперад (перан.: атрымала далейшае развіццё).
3. незак. Тое, што і рухацца.
Ніхто не рушыцца з месцаў.
ру́шыць, -шу, -шыш, -шыць; зак. і незак.
1. зак. Пачаць рух; накіравацца куды-н.
Трактар рушыў з месца.
Атрад рушыў да лесу.
Калгас за апошнія гады значна рушыў наперад (перан.: атрымаў далейшае развіццё).
2. незак. Тое, што і рухацца (у 1 знач.).
Ужо рушыць вясна.
3. зак. і незак., каго-што. Прымусіць (прымушаць) рухацца каго-, што-н.; адправіць каго-, што-н. куды-н.
Р. каня з месца.
Р. войска ў бой.
4. незак. (звычайна з адмоўем), каго-чаго. Чапаць, закранаць (разм.).
Гэтага чалавека не рушце, ён тут ні пры чым.