Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чара́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. Моцна стукнуць па чым-н.

Ч. па патыліцы.

2. Стрэліць кароткай чаргой з аўтаматычнай зброі.

Ч. з аўтамата.

3. Разануць чым-н. вострым.

Ч. нажом.

чараці́на, -ы, мн. -ы, -ці́н, ж.

Адна сцябліна чароту.

чараця́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Пеўчая птушка атрада вераб’інападобных, якая жыве ў чароце і ўзбярэжных кустах.

Трашчаць няспынна чарацянкі.

чарва́, -ы́, ж., зб. (спец.).

Лічынкі пчол.

чарві́вець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ее; незак.

Станавіцца чарвівым.

Грыбы чарвівеюць.

|| зак. зачарві́вець, -ее, счарві́вець, -ее і ачарві́вець, -ее.

чарві́вы, -ая, -ае.

Паточаны чарвямі, з чарвямі ўнутры.

Ч. яблык.

Ч. грыб.

|| наз. чарві́васць, -і, ж.

чарві́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -віць; незак. (спец.).

Адкладваць яйцы, пладзіць чарву (пра пчол).

чарвя́к, -а́, мн. -і́, -о́ў і чэ́рві, чарве́й, м.

1. Беспазваночны жывёльны арганізм з доўгім мяккім целам, без канечнасцей і ярка выражанай галавы.

2. перан. Пра нікчэмнага, агіднага чалавека (пагард.).

3. перан., чаго. Пра пачуццё або стан, які працяглы час турбуе, назаляе.

Яго мучыў ч. нуды.

4. Від шрубы для перадачы вярчэння ў некаторых механізмах (спец.).

Дажджавы чарвяк — чырвоны земляны чарвяк.

Раснічныя чэрві — клас плоскіх чарвей з целам, пакрытым раснічкамі.

Шаўкавічны чарвяк — вусень тутавага шаўкапрада.

Замарыць чарвяка (разм.) — злёгку перакусіць, прагнаць голад.

|| памянш. чарвячо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (у 1—3 знач.).

|| прым. чарвяко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.) і чарвя́чны, -ая, -ае (да 4 знач.; спец.).

Чарвячная перадача.

чарга́, -і́, ДМ -рзе́, мн. чэ́ргі і (зліч. 2, 3, 4) чаргі́, чэ́рг і -аў, ж.

1. Парадак, паслядоўнасць у руху каго-, чаго-н.

Стаяць у чарзе за білетамі.

2. Чыё-н. месца ў такім парадку.

Прапусціць сваю чаргу.

3. Людзі, якія размясціліся паслядоўна адзін за адным з якой-н. мэтай.

У касу была вялікая ч.

4. Спіс асоб, якія павінны атрымаць што-н. у парадку чарговасці.

Ч. на атрыманне кватэры.

5. Пэўная колькасць патронаў, выпушчаных кулямётам, аўтаматам за адзін прыём.

Аўтаматная ч.

Жывая чарга — чарга, якая патрабуе абавязковай прысутнасці ўсіх, хто заняў яе.

Заняць чаргу — стаць або запісацца ў чаргу за чым-н.

У сваю чаргу — са свайго боку; адпаведна.

чаргава́цца, -гу́юся, -гу́ешся, -гу́ецца; -гу́йся; незак.

1. Паслядоўна, па чарзе заменьваць адно другім; перыядычна паўтарацца.

2. У лінгвістыцы: заканамерна замяняцца адзін другім (пра гукі) у каранях або афіксах роднасных слоў або форм.

|| наз. чаргава́нне, -я, н.