рух, -у, мн. -і, -аў, м.
1. У філасофіі — форма існавання матэрыі, бесперапынны працэс развіцця матэрыяльнага свету.
Няма матэрыі без руху і руху без матэрыі.
2. Перамяшчэнне каго-, чаго-н. у пэўным напрамку.
Вярчальны р.
Механізм прыйшоў у р.
Р. планет.
3. Змяненне становішча цела ці яго частак.
Р. рукі.
Танцавальныя рухі.
Ляжаць без руху.
4. перан. Унутраны штуршок, выкліканы якім-н. пачуццём, перажываннем.
Душэўныя рухі.
5. Язда, хада ў розных напрамках.
Р. транспарту.
Правілы дарожнага руху.
6. перан. Развіццё, напружанасць дзеяння.
Драматычны р. апавядання.
7. Актыўная дзейнасць многіх людзей, накіраваная на дасягненне агульнай сацыяльнай мэты.
Р. прыхільнікаў міру.
Нацыянальна-вызваленчы р.
8. Колькаснае ці якаснае змяненне; рост, развіццё.
Р. народанасельніцтва.
ру́ха, -і, ДМ ру́се, мн. -і, рух, ж.
Невялікі цыліндрычны драўляны валік для гульні ў гарадкі.
Адной бітой выбіў пяць рух.
рухаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Машына, якая пераўтварае які-н. від энергіі ў механічную работу.
Р. унутранага згарання.
Рэактыўны р.
2. перан., чаго. Пра сілу, якая пабуджае да чаго-н., садзейнічае росту, развіццю ў якой-н. галіне (высок.).
Навука — магутны р. прагрэсу.
|| памянш. рухавічо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (да 1 знач.).
руха́вы, -ая, -ае.
Жвавы, хуткі ў рухах; напоўнены рухамі.
Рухавыя гульні.
|| наз. руха́васць, -і, ж.
ру́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.
1. Знаходзіцца ў руху, перамяшчацца.
Войскі рухаліся на захад.
Р. па службе (атрымліваць павышэнне). Справа не рухаецца (стаіць на месцы).
2. Рушыцца з месца, адпраўляцца.
Р. ў дарогу.
3. Варушыцца (у 1 знач.), мяняць становішча цела.
Сядзець, не рухаючыся.
Ногі не рухаюцца (не можа ступіць, ісці хто-н.).
|| прым. ру́хальны, -ая, -ае (да 3 знач.; спец.).
ру́хаць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. каго-што. Перамяшчаць, пхаючы ці цягнучы.
Р. воз.
2. што. Прыводзіць у рух, прымушаць дзейнічаць.
Р. пад’ёмны кран.
3. чым. Рабіць рухі, варушыць.
Р. пальцамі.
4. перан., што. Садзейнічаць развіццю чаго-н.
Р. навуку.
5. Тое, што і рухацца (у 2 знач.; разм.).
Будзем р. да вёскі.
|| наз. ру́ханне, -я, н.
|| прым. ру́хальны, -ая, -ае.
Рухальная сіла.
Рухальныя нервы.
руха́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (спец.).
Назва ўстройстваў, якія забяспечваюць рух (у 2 знач.; вінт¹ самалёта, кола, гусеніцы танка).
рухо́масць, -і, ж.
1. гл. рухомы.
2. Рухомая маёмасць (спец.).
рухо́мы, -ая, -ае.
1. Здольны рухацца, які можа рухаць.
Р. блок.
2. Які пераязджае з месца на месца.
Р. лазарэт.
3. Які можа змяняцца ў залежнасці ад умоў; які хутка развіваецца, мяняецца.
Рухомыя формы арганізацыі.
Рухомая з’ява.
○
Рухомая маёмасць (спец.) — такая, якая можа быць перамешчана з месца на месца.
Рухомы састаў — сукупнасць сродкаў аўтамабільнага, чыгуначнага і іншых відаў транспарту.
|| наз. рухо́масць, -і, ж.
руці́на, -ы, ж.
Боязь змен, кансерватызм і застой у справах, ладзе жыцця.
|| прым. руці́нны, -ая, -ае.