Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

перава́га, -і, ДМа́зе, мн. -і, -ва́г, ж.

1. Асаблівасць, што выгадна адрознівае каго-, што-н.; выгада.

Атрымаць перавагу.

Колькасная п.

2. Выключнае права на што-н., прывілея.

Спадчынныя правы і перавагі.

пераважа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

Мець перавагу ў чым-н.; займаць пануючае становішча.

Тут пераважаюць сосны.

перава́жна, прысл.

Галоўным чынам, у большасці.

Лес быў п. хваёвы.

перава́жны, -ая, -ае.

Найбольш пашыраны, распаўсюджаны, які змяшчае ў сабе якую-н. перавагу.

Пераважную большасць калектыву складае моладзь.

перава́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак.

1. каго-што. Узважыць яшчэ раз.

П. груз перад здачай.

2. каго-што. Узважыць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. усе мяшкі з мукой.

3. каго-што. Перасягнуць у вазе, перацягнуць.

Адна шаля вагаў пераважыла другую.

4. перан. Аказацца больш значным, важкім, перасіліць.

Дапытлівасць пераважыла страх.

|| незак. перава́жваць, -аю, -аеш, -ае.

перавазі́ць, -важу́, -во́зіш, -во́зіць; -во́жаны; зак., каго-што.

Возячы, паступова перавезці, пераправіць.

П. усю цэглу.

перава́л, у, м.

1. гл. пераваліць.

2. мн. -ы, -аў. Найбольш нізкае месца ў горным хрыбце, даступнае для пераходу, дарога цераз такое месца.

Турысты прайшлі небяспечны п.

|| прым. перава́льны, -ая, -ае.

перавалі́цца, -валю́ся, -ва́лішся, -ва́ліцца; зак.

1. Валячыся, перабіраючыся цераз што-н., упасці на процілеглы бок чаго-н.

П. цераз борт.

2. Перавярнуцца з аднаго боку на другі (разм.).

П. на другі бок.

|| незак. перава́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

перавалі́ць, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены; зак.

1. што. Перамясціць, пералажыць, звальваючы (пры перагрузцы; спец. і разм.).

2. што і цераз што. Перайсці цераз горны хрыбет.

3. асаб. і безас. Перайсці які-н. колькасны або часавы рубеж.

Прабег машыны пераваліў за сотню тысяч кіламетраў.

Ужо пераваліла (безас.) за пяцьдзясят гадоў.

|| незак. перава́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перава́льванне, -я, н. (да 1 знач.), перава́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 1 знач.; спец.) і перава́л, -у, м. (да 2 знач.).

|| прым. перава́лачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

П. пункт (таксама перан.: наогул пра месца перамяшчэння, перабазіравання чаго-н.).

пераваля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго-што.

Паваліць усіх, многіх або ўсё, многае.