перава́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак.

1. каго-што. Узважыць яшчэ раз.

П. груз перад здачай.

2. каго-што. Узважыць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. усе мяшкі з мукой.

3. каго-што. Перасягнуць у вазе, перацягнуць.

Адна шаля вагаў пераважыла другую.

4. перан. Аказацца больш значным, важкім, перасіліць.

Дапытлівасць пераважыла страх.

|| незак. перава́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)