Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рэзана́нс, -у, м.

1. З’ява рэзкага ўзрастання амплітуды вымушаных ваганняў сістэмы пры набліжэнні частаты (у 2 знач.) перыядычнага знешняга ўздзеяння да частаты яе ўласных ваганняў (спец.).

Р. токаў.

Аптычны р.

2. Здольнасць узмацняць гук, уласцівая рэзанатарам або памяшканням, сцены якіх добра адбіваюць гукавыя хвалі.

Кіназала дае добры р.

3. перан. Водгук, водгаласак, уражанне, зробленае на многіх.

Прамова атрымала шырокі грамадскі р.

|| прым. рэзана́нсны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Рэзанансная елка (для вырабу музычных інструментаў; спец.).

рэзана́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Вагальная сістэма, электрычны ланцуг, полае цела або прыстасаванне, у якіх магчыма ўзнікненне з’явы рэзанансу.

|| прым. рэзана́тарны, -ая, -ае.

рэзанёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Чалавек, які любіць весці доўгія разважанні павучальнага характару.

2. Дзеючая асоба п’есы, рамана, якая звычайна выражае адносіны аўтара да падзей (спец.).

|| прым. рэзанёрскі, -ая, -ае.

Р. тон.

рэзанёрстваваць, -твую, -твуеш, -твуе; -твуй; незак. (кніжн.).

Разважаць у павучальным тоне.

|| наз. рэзанёрства, -а, н.

рэзані́раваць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -руе; незак.

Знаходзіцца ў стане рэзанансу (у 1 і 2 знач.).

Струны раяля рэзаніруюць.

рэ́заны, -ая, -ае.

1. Парэзаны на кавалкі.

Р. сыр.

2. у знач. прым. Нанесены рэжучай зброяй.

Рэзаная рана.

Крычыць як р. (наз.; нібы яго рэжуць; разм.).

3. у знач. прым. Накіраваны коса, убок (пры гульні ў тэніс, валейбол і пад.).

Р. удар.

Р. мяч.

рэ́зацца, рэ́жуся, рэ́жашся, рэ́жацца; рэ́жся; незак.

1. Рэзаць сябе чым-н. вострым (разм.).

Р. брытвай.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рэзаць, рабіць балюча, муляць (разм.).

Пад кашуляй рэжацца колас.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра зубы, рогі: праразацца.

4. Біцца халоднай зброяй або (перан.) моцна сварыцца (разм.).

5. у што. Гуляць з азартам у якую-н. гульню (разм.).

Р. ў карты.

Р. ў шашкі.

рэ́заць, рэ́жу, рэ́жаш, рэ́жа; рэ́ж; рэ́заны; незак.

1. каго-што. Раздзяляць на часткі, аддзяляць ад цэлага чым-н. вострым.

Р. нажом хлеб.

Р. сала.

Р. на кавалкі.

Р. метал.

Р. дровы (пілаваць). Р. камунікацыі (перан.: перарываць, парушаць). Р. па жывым (таксама перан.: дзейнічаць жорстка).

2. каго-што. Рабіць надрэз, разразаць, а таксама (разм.) аперыраваць.

Р. нарыў.

3. каго (што). Забіваць чым-н. вострым.

Р. авечку.

Р. курэй.

Воўк рэзаў авечак (загрызаў; разм.). Без нажа рэжа хто-н. каго-н. (перан.: ставіць у цяжкае, бязвыхаднае становішча; разм.).

4. перан., каго-што. Ставіць у бязвыхаднае становішча; губіць (разм.).

Р. мой праект.

5. што, па чым. Рабіць адбітак каго-, чаго-н. на паверхні чаго-н. вострым інструментам; вырабляць вырэзваннем.

Р. па дрэве.

Р. на медзі.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прычыняць рэзкі боль, уразацца ў цела; непрыемна дзейнічаць на вочы, слых і пад. (пра вецер, святло, гук і пад.).

Цвік рэжа ў боце нагу.

Каўнер рэзаў шыю.

Зыркае сонца рэзала вочы.

Яго голас рэжа слых.

7. безас., што. Пра адчуванне рэзі.

Рэжа ў жываце.

8. што. Гаварыць проста, адкрыта (разм.).

Р. праўду ў вочы.

9. каго (што). Ставіць дрэнную адзнаку на экзамене (разм.).

10. што, у што і без дап. Ужыв. замест многіх дзеясловаў для перадачы энергічнага дзеяння, якое абазначаецца гэтымі дзеясловамі (разм.).

Р. польку (танцаваць). Р. у карты (гуляць).

11. што. Удараць па датычнай, накіроўваючы ўбок, у косы палёт (спец.).

Р. мяч.

|| зак. разрэ́заць, -э́жу, -э́жаш, -э́жа; -э́ж; -э́заны (да 1 і 2 знач.), зарэ́заць, -э́жу, -э́жаш, -э́жа; -э́ж; -э́заны (да 3, 4 і 9 знач.) і зрэ́заць, -э́жу, -э́жаш, -э́жа; -э́ж; -э́заны (да 9 і 11 знач.).

|| аднакр. разану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́, (да 1, 6—8, 10 і 11 знач.; разм.) і рэ́знуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1, 6—8, 10 і 11 знач.; разм.).

|| наз. рэ́занне, -я, н. (да 1—3, 5 і 11 знач.), рэ́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 1 знач.) і разьба́, -ы́, ж. (да 5 знач.).

Апрацоўка металаў рэзаннем.

Разьба па дрэве.

Рэзка хлеба.

|| прым. рэ́зальны, -ая, -ае (да 1 і 5 знач.; спец.) і разны́, -а́я, -о́е (да 5 знач.).

Рэзальны апарат.

Разныя работы.

рэ́згіны, -гін.

Прыстасаванне з вяровачнай сеткі, нацягнутай на сагнутыя драўляныя дужкі, у якім носяць сена, салому.

|| прым. рэ́згінны, -ая, -ае.

рэзеда́, -ы́, ДМ -дзе́, ж.

Садовая травяністая расліна з конусападобным пахучым суквеццем.

|| прым. рэзедо́вы, -ая, -ае.

Сямейства рэзедовых (наз.).