Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

мале́ча, -ы, ж. (разм.).

1. зб. Дробныя істоты; драбяза.

2. Маленькае дзіця, дзіцяня.

Не спіць м.

малёк, -лька́, мн. -лькі́, -лько́ў, м.

Маленькая рыбка, якая нядаўна выйшла з ікры.

Налавіць малькоў.

малібдэ́н, -у, м.

Хімічны элемент, светла-шэры цвёрды метал.

|| прым. малібдэ́навы, -ая, -ае.

малі́навы, -ая, -ае.

1. гл. маліны.

2. Цёмна-чырвоны, падобны да колеру спелых малін.

малі́наўка¹, -і, ДМ -наўцы, мн. -і, -навак, ж.

Невялікая пералётная пеўчая птушка сямейства драздовых шэра-зеленаватага колеру з рыжымі грудзьмі.

малі́наўка², -і, ДМ -наўцы, мн. -і, -навак, ж.

Гатунак летняй яблыні, а таксама яе буйныя ружаватыя кісла-салодкія плады.

малі́наўка³, -і, ДМ -наўцы, ж.

Настойка, прыгатаваная з ягад маліны.

малі́ннік, -у, м., зб.

Зараснік з кустоў маліны.

малі́ны, -лі́н, адз. -а, -ы, ж.

1. Паўхмызняковая расліна сямейства ружакветных з салодкімі чырвонымі ягадамі, а таксама самі яе ягады.

Лясныя м.

Садовыя м.

Не быць каліне малінаю (прыказка).

2. толькі адз. Аб чым-н. вельмі прыемным (разм.).

Не жыццё, а маліна.

|| прым. малі́навы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Малінавае варэнне.

малі́тва, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. У веруючых: тэкст, які чытаецца, калі звяртаюцца да Бога ці святых.

Чытаць малітву.

2. Маленне, звяртанне з малітвай да Бога, святых.

М. скончылася.

|| прым. малі́твены, -ая, -ае і маліто́ўны, -ая, -ае.

М. спеў.