Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

скабіе́за

(н.-лац. scabiosa, ад лац. scabiosus = шорсткі)

травяністая расліна сям. варсянкавых з перыстым або рассечаным лісцем і шматлікімі дробнымі кветкамі ў галоўчатых суквеццях, пашыраная пераважна ў Міжземнамор’і, Паўд. Афрыцы і на Далёкім Усходзе; дэкаратыўная, меданосная, фарбавальная.

скабро́зны

(фр. scabreux, -use)

непрыстойны.

скай-тэр’е́р

(англ. skyterrier)

парода сабак з густым падшэрсткам.

скалапе́ндра

(гр. skolopendra)

невялікая ядавітая жывёла класа мнаганожак, якая жыве ў цёплых краінах з сухім кліматам.

скалекадо́нты

(н.-лац. scolecodonten, ад гр. skoleks = чарвяк + odus, odontos = зуб)

выкапнёвыя рэшткі сківіц драпежных многашчацінкавых чарвей, якія выяўлены ў адкладах ардовіку, сілуру, дэвону, карбону.

скалецы́ды

(н.-лац. scolecida)

першаснаротыя, пазбаўленыя цэлому, якія ўключаюць тыпы плоскіх чарвей, нематгельмінтаў, немерцін, камптазояў, ніжэйшыя чэрві.

скаліёз

(гр. skoliosis = скрыўленне)

бакавое скрыўленне пазваночніка, якое ўзнікае пасля перанесенага рахіту, поліяміэліту або іншых хвароб.

скальд

(сканд. scald)

старажытнаскандынаўскі паэт-пясняр у дружыне вікінгаў або конунгаў.

скальп

(англ. scalp, ад лац. scalpere = скабліць)

знятая з галавы забітага ворага скура з валасамі як ваенны трафей у індзейцаў.

скальпава́ць

(лац. scalpere = скабліць)

знімаць з каго-н. скальп.