Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

скле́ра

(гр. skleros = цвёрды)

бялковая абалонка вока, якая спераду пераходзіць у празрыстую рагавіцу.

склера-

(гр. skleros = цвёрды)

першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «зацвярдзенне», «ушчыльненне».

склерабазідыяміцэ́ты

(ад склера- + базідыяміцэты)

тое, што і тэліяспараміцэты.

склерабла́сты

(ад склера- + -бласты)

буйныя клеткі, з якіх утвараецца шкілет у мезаглеі губак і некаторых іншых жывёл.

склерадэ́рма

(ад склера- + дэрма)

хранічная хвароба скуры, якая характарызуецца ўшчыльненнем скуры і падскурнай тканкі.

склерадэрмі́я

(ад склера- + гр. derma = скура)

тое, што і склерадэрма.

склераме́трыя

(ад склера- + -метрыя)

раздзел фізікі, які займаецца вымярэннем цвёрдасці мінералаў, крышталёў і іншых матэрыялаў пры дапамозе склерометра.

склерапратэі́ны

(ад склера- + пратэіны)

тое, што і пратэіноіды.

склерасе́пты

(ад гр. skleros = цвёрды + лац. saeptum = перагародка)

шкілетныя перагародкі каралавых паліпаў.

склераско́п

(ад склера- + -скоп)

прыбор для вымярэння цвёрдасці металаў і іншых матэрыялаў.