Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

скейтбо́рд

(ад англ. skate = каціцца + board = дошка)

1) дошка на роліках;

2) сп. катанне на дошцы з ролікамі.

ске́летан

(англ. skeleton)

від скараснога спуску з гор на спецыяльных санках без рулявога кіравання.

ске́на

(гр. skene)

часовае драўлянае памяшканне ў старажытнагрэчаскім тэатры для пераадзявання і выхаду акцёраў, пазней сцяна ззаду архестры.

скенагра́ма

(ад англ. scan = уважліва разглядаць + -грама)

графічны паказ пухлінных утварэнняў, які атрымліваецца на скенеры.

скенатро́н

(ад англ. scan = уважліва разглядаць + -трон)

прыбор, прызначаны для колерападзельнай карэктуры.

ске́нер

(англ. scanner, ад scan = уважліва разглядаць)

прыбор, які выкарыстоўваецца для выяўлення злаякасных пухлін шляхам назірання над размеркаваннем радыеактыўных ізатопаў, уведзеных у арганізм чалавека.

скені́раваць

(ад англ. scan = уважліва разглядаць)

1) бесперапынна паэлементна праглядваць прастору праменем радыёлакатара;

2) выяўляць злаякасную пухліну ў якім-н. органе чалавека з дапамогай скенера.

ске́псіс

(гр. skepsis = разбор, сумненне)

сумненне, недавер да чаго-н.

ске́птык

(гр. skeptikos = які разглядае, даследуе)

1) прыхільнік скептыцызму 1;

2) недаверлівы чалавек, які сумняваецца ва ўсім.

скептыцы́зм

(фр. scepticisme, ад гр. skeptikos = які разглядае, даследуе)

1) ідэалістычны філасофскі кірунак, які падвяргае сумненню магчымасць пазнання аб’ектыўнай рэчаіснасці (параўн. агнастыцызм);

2) крытычны недавер, крайняе сумненне ў чым-н.