Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ско́лекс

(гр. skoleks = чарвяк)

«галоўка» стужачных чарвей, на якой змешчаны прысоскі, кручкі, хабаток і іншыя органы прымацавання.

ско́ліі

(н.-лац. scoliidae)

сямейства вос; паразіты лічынак пласцініставусых жукоў, якіх адшукваюць у глебе, гнілой драўніне.

ско́нта

(іт. sconto)

скідка з сумы рахунка за плацеж наяўнымі або да тэрміну, што практыкуецца ў міжнародным гандлі.

-скоп

(гр. skopeo = назіраю)

другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае назву прылад для назірання.

ско́рчынг

(англ. scorching)

узаемадзеянне каўчуку з вулканізуючымі вулканізавальнымі агентамі на стадыях тэхналагічнага працэсу вытворчасці гумы, якія папярэднічаюць уласна вулканізацыі.

ско́тленд-я́рд

(англ. ScotlandYard = шатландскі двор)

1) цэнтральнае ўпраўленне лонданскай паліцыі і вышукнога аддзелу;

2) лонданская крымінальная паліцыя.

ско́цыя

(гр. skotia = цемра)

асіметрычны архітэктурны аблом з увагнутым профілем з дзвюх дуг рознага радыуса.