Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

скрап

(англ. scrap)

металалом або адходы вытворчасці, прызначаныя для пераплаўкі.

скрафулёз

(ад п.-лац. scrofula = свінка)

туберкулёзнае паражэнне шыйных лімфатычных вузлоў; залатуха.

скрофуладэ́рма

(ад п.-лац. scrofula = свінка + дэрма)

туберкулёз скуры.

скру́бер

(англ. scrubber, ад scrub = скрэбці)

1) цыліндрычны апарат для ачысткі прамысловага газу шляхам прапускання праз распыленую вадкасць;

2) барабанная машына для прамывання карысных выкапняў.

скру́пул

(лац. scrupulum)

старая адзінка аптэкарскай вагі, роўная 20 гранам.

скрупулёзны

(лац. scrupulosus)

вельмі акуратны, абсалютна дакладны (напр. с-ае даследаванне).

скрыпто́рый

(лац. scriptorius = пісчы)

майстэрня рукапіснай кнігі ў заходнееўрапейскіх манастырах 6—12 ст.

скрэб

(англ. scrub)

тып расліннасці засушлівых раёнаў Аўстраліі, што складаецца пераважна з вечназялёных кустоў акацыі.

скрэ́пер

(англ. scraper)

землярыйна-транспартная машына для дарожных работ.