Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

агітава́ць

(лац. agitare = узбуджаць)

1) займацца агітацыяй, прапагандаваць што-н.;

2) пераконваць у чым-н., схіляць да пэўнай дзейнасці, угаворваць.

агіта́тар

(лац. agitator = які прыводзіць у рух)

асоба, якая займаецца агітацыяй.

агіта́цыя

(лац. agitatio = узрушэнне)

1) палітычная дзейнасць, звязаная з уздзеяннем на свядомасць і настрой мас шляхам распаўсюджання (вусна і праз друк) праграмных ідэй, лозунгаў;

2) перан. пераконванне ў чым-н., угаворванне з мэтай схіліць да чаго-н.

агіягра́фія

(гр. hagiographia)

жанр царкоўна-рэлігійнай літаратуры, апавяданні пра жыццё святых.