Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

а́га

(індз. aga)

жывёла сям. рапух класа земнаводных, пашыраная ў Паўд. і Цэнтр. Амерыцы; разводзяць для знішчэння шкоднікаў на плантацыях цукровага трыснягу.

ага́

(тур. aga)

1) вайсковы тытул у Асманскай імперыі;

2) ветлівы зварот у сучаснай Турцыі.

ага́ва

(н.-лац. agave, ад гр. agauos = варты здзіўлення)

дрэвападобная расліна сям. агававых з шорсткім буйным лісцем, пашыраная пераважна ў Цэнтр. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

агальматалі́т

(ад гр. agalma, -atos = аздоба + -літ)

дробназярністая горная парода белага, шэрага, бура-жоўтага або зялёнага колеру, якая складаецца з пірафіліту з рознымі прымесямі; выкарыстоўваецца ў дэкаратыўным мастацтае.

агамаго́нія

(ад гр. agamos = бясшлюбны + -гонія)

бясполае размнажэнне арганізмаў шляхам дзялення або пачкавання.

агамі́чны

(ст.-ірл. ogam);

а-ае пісьмо — літарнае пісьмо, якое выкарыстоўвалася кельтамі на Брытанскіх астравах пачынаючы з 4 ст.

агамі́я

(гр. agamia)

1) бясшлюбнасць;

2) біял. адсутнасць полу.

ага́мны

(гр. agamos = бясшлюбны)

які размнажаецца без апладнення (аб ніжэйшых раслінах і жывёлах).

ага́мы

(лац. agamidae)

сямейства яшчарак, якое ў сусветнай фауне налічвае каля 300 відаў; вядуць наземны, скальны або надрэўны спосаб жыцця, многія здольныя змяняць афарбоўку цела.

аганізава́ць

(фр. agoniser, ад с.-лац. agonia < гр. agonia = трывога)

быць у стане агоніі, канаць.