Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

агра-

(гр. agros = поле)

першая састаўная частка складанаскарочаных слоў, якая адпавядае паняццю «агранамічны».

аграба́за

(ад агра- + база)

апорны пункт для забеспячэння і абслугоўвання агранамічных патрэб.

аграбіягеацэно́з

(ад агра- + біягеацэноз)

няўстойлівая экасістэма з натуральным або штучна створаным біятычным згуртаваннем, што дае сельскагаспадарчую прадукцыю (напр., поле, сеяны луг, сажалка).

аграбіяло́гія

(ад агра- + біялогія)

навука аб агульных біялагічных заканамернасцях, якія дзейнічаюць у земляробстве.

аграбіяцэно́з

(ад агра- + біяцэноз)

згуртаванне раслін, жывёл і мікраарганізмаў, створанае ў выніку дзейнасці чалавека ў пасевах і пасадках культурных раслін.

аграва́цыя

(лац. aggravatio = абцяжарванне)

перабольшванне хворым сімптомаў захворвання.

агракамбіна́т

(ад агра- + камбінат)

прадпрыемства па зборы і апрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі.

агракліматало́гія

(ад агра- + кліматалогія)

раздзел кліматалогіі, які вывучае клімат як фактар сельскагаспадарчай вытворчасці.

агракульту́ра

(ад агра- + кулыпура)

сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне культуры земляробства.

аграландша́фт

(ад агра- + ландшафт)

антрапагенны ландшафт, на большай частцы тэрыторыі якога прыродная расліннасць заменена аграбіяцэнозамі.