Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

агнастыцы́зм

(фр. agnosticisme, ад гр. agnostos = невядомы)

філасофскае вучэнне, якое адмаўляе магчымасць пазнання навакольнага свету і яго заканамернасцей (параўн. скептыцызм 1)-

агна́ты1

(лац. agnatus = сваяк па бацьку)

1) члены старажытнарымскай сям’і, якія паходзілі па мужчынскай лініі ад аднаго родапачынальніка, а таксама тыя, якія ўваходзілі ў сям’ю пры ўсынаўленні або шлюбе (параўн. кагнаты);

2) кроўныя сваякі-мужчыны германскай сям’і, звязаныя паходжаннем па мужчынскай лініі.

агна́ты2

(н.-лац. agnatha, ад гр. a- = не + gnathos = сківіца)

надклас ніжэйшых пазваночных жывёл; прымітыўныя рыбападобныя марскія і прэснаводныя арганізмы без сківіц і парных канечнасцей; бяссківічныя.

агно́зія

(гр. agnosia = няведанне)

парушэнне працэсаў распазнавання прадметаў, з’яў у выніку паражэння кары галаўнога мозга.

агно́стык

(ад гр. agnostos = невядомы)

прыхільнік агнастыцызму.