Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аго́гіка

(ад гр. agoge = адвод, вынас)

адхіленне і змены ў тэмпе выканання музычнага твора для ўзмацнення мастацкай выразнасці.

аго́н

(гр. agon)

спаборніцтва, у тым ліку і музычнае (у спевах, ігры на кіфары), якое арганізоўвалася ў час урачыстых гульняў у Стараж. Грэцыі.

аго́нія

(с.-лац. agoma, ад гр. agonia = трывога)

1) перадсмяротныя пакуты, кананне;

2) перан. заняпад, дажыванне чаго-н.

аго́ра

(гр. agora)

гандлёвы пляц і месца народных сходаў у старажытнагрэчаскіх гарадах.