агрэга́т
(лац. aggregatus = злучаны)
1) спалучэнне рознатыповых машын, апаратаў у адну канструкцыю для сумеснай работы (напр. трубапракатны а.);
2) асобная, вузлавая частка складанай машыны, напр. рухавік аўтамабіля;
3) сукупнасць мінералаў, якія складаюць горную пароду;
4) рэчыва, утворанае механічным спалучэннем аднародных або разнародных частак.
агрэгатава́ць
(ад агрэгат)
1) кампанаваць машыны або комплексы машын з уніфікаваных агрэгатаў;
2) аб’ядноўваць якія-н. аднародныя паказчыкі (велічыні) у больш агульныя, сукупныя.
агрэга́тны
(лац. aggregatus = злучаны)
1) сабраны ў цэлае, сукупны, сумарны;
2) звязаны з фізічным станам рэчыва (цвёрдага, вадкага, газападобнага).
агрэга́цыя
(лац. aggregatio)
працэс спалучэння, збірання ў цэлае.
агрэжэ́
(фр. agrégé)
вучоная ступень у Францыі, Бельгіі, якая дае права выкладаць у ліцэях і на гуманітарных і прыродазнаўчых факультэтах універсітэтаў.
агрэма́н
(фр. agrément = згода)
папярэдняя згода дзяржавы прыняць асобу, прапанаваную іншай дзяржавай у якасці яе дыпламатычнага прадстаўніка.
агрэ́сар
(лац. aggressor)
той, хто ажыццяўляе разбойны напад; захопнік.
агрэсі́ны
(ад лац. aggredere = нападаць)
прадукты жыццядзейнасці хваробатворных мікробаў, якія садзейнічаюць пранікненню патагенных мікробаў у арганізм, іх размнажэнню і распаўсюджванню.
агрэсі́ўны
(фр. agressif, ад лац. aggressio = напад)
1) захопніцкі (напр. а-ыя сілы);
2) варожы, наступальны (напр. а. тон).
агрэ́сія
(лац. aggressio = напад)
узброены напад адной ці некалькіх дзяржаў на іншыя з мэтай захопу чужых зямель і насільнага падпарадкавання сваёй уладзе.