Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фарынгаскапі́я

(ад гр. pharynks, -ngos = глотка + -скапія)

мед. агляд глоткі пры дапамозе фарынгаскопа з дыягнастычнай мэтай.

фарынгаско́п

(ад гр. pharynks, -ngos = глотка + -скоп)

прыбор для агляду глоткі.

фарынгі́т

(ад гр. pharynks, -ngos = глотка)

вострае або хранічнае запаленне слізістай абалонкі глоткі.

фарысе́й

(гл. pharisaios, ад ст.-яўр. parusz = аддзелены)

1) член рэлігійна-палітычнай секты ў Стараж. Іудзеі, што абараняла інтарэсы заможных слаёў насельніцтва і вызначалася фанатызмам і крывадушшам;

2) перан. ханжа, крывадушнік.

фарысе́йства

(ад фарысей)

паводзіны фарысея, крывадушнасць.

фарэ́йтар

(ням. Vorreiter)

кучар фурман, які сядзіць на першым кані пры запрэжцы цугам.

фарэ́ль

(ням. Forelle)

ручная і азёрная рыба сям. ласасёвых; стронга.

фо́ртэль, фартэ́ль

(польск. fortel, ад ням. Vorteil)

выхадка, выбрык.