Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фу́га

(іт. fuga, ад лац. fuga = бег, уцёкі)

1) паслядоўнае паўтарэнне адной музычнай тэмы некалькімі галасамі;

2) музычны твор, заснаваны на такім паўтарэнні.

фугава́ць

(польск. fugować, ад ням. fugen = прыганяць, дапускаць)

1) раўняць паверхню дошак фуганкам;

2) выраўноўваць па вышыні зубы пілы.

фуга́нак

(ням. Fügebank)

доўгі гэбель, спуск.

фуга́с

(фр. fougasse)

зарад выбуховага рэчыва, які ўзрываецца ў зямлі або пад вадой.

фуга́та

(іт. fugato)

музычная тэма ў стылі фугі, якая з’яўляецца часткай санаты або сімфоніі.

фуге́та

(іт. fughetta)

невялікая фуга.

фугіты́ўнасць

(ад лац. fugitivus = які паляцеў)

тэрмадынамічная функцыя, якая выкарыстоўваецца замест парцыяльнага ціску ва ўраўненнях ідэальнага газу для апісання ўласцівасцей рэальных газавых сумесей.

фужэ́р

(фр. fougère)

вялікі бакал на высокай ножцы.

фузарыёзы

(ад фузарый)

хваробы раслін, якія выклікаюцца грыбам фузарыем.

фуза́рый

(н.-лац. fusarium)

недасканалы грыб сям. дэмацыевых, які развіваецца на бабовых, злаках, бульбе, ільне, выклікае хваробы раслін, атручванне жывёл і чалавека.