Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фут

(англ. foot = ступня)

англійская мера даўжыні, роўная 0,3048 м; ужывалася раней і ў некаторых іншых краінах, напр. у Расіі.

фу́такс

(англ. ftittock)

мар. састаўная частка шпангоўта драўлянага судна.

футара́л

гл. футляр.

футаро́ўка

(ад ням. Futter = падкладка)

цагляная або іншая выкладка, якая засцерагае ўнутраную паверхню металургічных печаў ці катлоў, бакаў ад дзеяння тэмпературы або хімічных рэчываў.

футбо́л

(англ. football, ад foot = ступня + ball = мяч)

спартыўная камандная гульня з мячом на спецыяльнай пляцоўцы (полі) з варотамі, у якой кожная з каманд ударамі ног (ці галавы) імкнецца забіць мяч у вароты праціўніка.

футбо́лка

(ад футбол)

спартыўная трыкатажная кашуля з рукавамі.

футля́р, футара́л

(ням. Futteral)

скрынка ці чахол для захавання якога-н. прадмета ад псавання ці пашкоджання.

фу́тра

(польск. futro, ад ням. Futter)

1) шкура пушнога звера;

2) вырабленая шкура пушных жывёл;

3) адзенне, пашытае з вырабленых шкур пушных жывёл.

футрава́ць

(ням. füttem = падкладаць)

1) рабіць абліцоўку металургічных печаў, катлоў, бакаў, агрэгатаў вогнетрывалымі або хімічна стойкімі матэрыяламі;

2) падшываць футрам вопратку;

3) абшываць дошкамі, абшалёўваць.

футурало́гія

(ад лац. futurum = будучыня + -логія)

галіна навуковых ведаў, якая займаецца прагназіраваннем сацыяльных працэсаў.