Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фузарыёзы

(ад фузарый)

хваробы раслін, якія выклікаюцца грыбам фузарыем.

фуза́рый

(н.-лац. fusarium)

недасканалы грыб сям. дэмацыевых, які развіваецца на бабовых, злаках, бульбе, ільне, выклікае хваробы раслін, атручванне жывёл і чалавека.

фузарыятаксіко́з

(ад фузарый + таксікоз)

атручэнне жывёл і чалавека, якое ўзнікае ад паядання кармоў, пашкоджаных фузарыем.

фузе́я

(польск. fuzja, ад фр. fusil = стрэльба)

старадаўняя крамянёвая гладкаствольная стрэльба.

фузікла́дый

(н.-лац. fusicladium)

недасканалы грыб сям. дэмацыевых, які паразітуе на лісці, маладых галінках і пладах яблыні, грушы, таполі, асіны.

фузілёр

(фр. fusilier)

гіст. салдат, узброены фузеяй.

фу́зія

(фр. fusion = зліццё, ад лац. fusio = плаўленне)

1) паглынанне манаполіямі слабейшых канкурэнтаў шляхам зліцця прадпрыемстваў;

2) лінгв. зліццё марфем, якое суправаджаецца зменай іх марфемнага складу.

фузо́ла

(н.-лац. fusola)

аднаклетачная або каланіяльная зялёная водарасць сям. анкістрадэсмавых, якая пашырана ў планктоне прэсных вадаёмаў.

фузуліні́ды

(н.-лац. fusulinida)

атрад вымерлых форамініфераў, якія жылі ў каменнавугальным і пермскім перыядах (гл. палеазой).