Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фуко́іды

(ад лац. fucus = лішайнік + -оід)

тое, што і фітамарфозы.

фукс

(ням. Fuchs = ліса)

1) выпадкова ўдачна выйграны шар у більярднай гульні;

2) разм. выпадковасць, нечаканасць.

фуксі́н

(ад фуксія)

ярка-чырвоная анілінавая фарба, якая выкарыстоўваецца для фарбавання паперы, скуры і інш.

фу́ксія

(н.-лац. fuchsia, ад Fuchs = прозвішча ням. батаніка 16 ст.)

дрэвавая або кустовая расліна сям. кіпрэйных з яркімі, пераважна чырвонымі кветкамі, пашыраная ў трапічнай Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

фу́кус

(лац. fucus, ад гр. phykos)

марская бурая водарасць класа цыкласпоравых, якая пашырана пераважна ў паўночных морах; выкарыстоўваецца для атрымання ёду, калійных солей, як угнаенне і корм.