Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фумаро́лы

(іт. fumarole, ад лац. fumus = дым)

газападобныя гарачыя выдзяленні з трэшчын на схілах або каля падножжа вулканаў.

фу́мель

(ням. Fummel)

шавецкі інструмент, што ўжываецца для надання абутку бліскучай і гладкай паверхні.

фуміга́нты

(лац. fumigans, -ntis = які акурвае, дыміць)

хімічныя рэчывы (інсектыцыды, акарыцыды, фунгіцыды, гербіцыды і інш.) для знішчэння шкоднікаў сельскагаспадарчых раслін, узбуджальнікаў і пераносчыкаў хвароб.

фуміга́тар

(ад лац. fumigare = акурваць, дыміць)

машына для барацьбы са шкоднікамі і хваробамі сельскагаспадарчых культур спосабам фумігацыі.

фуміга́цыя

(фр. fumigation, ад лац. fumigare = акурваць, дыміць)

абкурванне ядавітай парай або газамі (фумігатамі) раслін, заражаных шкоднікамі, а таксама памяшканняў з мэтай дэзінфекцыі.